гравёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, майстар, які займаецца выразаннем узораў, надпісаў і пад. на цвёрдых матэрыялах.

|| прым. гравёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́дпіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. на́дпіс на́дпісы
Р. на́дпісу на́дпісаў
Д. на́дпісу на́дпісам
В. на́дпіс на́дпісы
Т. на́дпісам на́дпісамі
М. на́дпісе на́дпісах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эпігра́фіка, -і, ДМ -фіцы, ж.

Дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах.

|| прым. эпіграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надпіса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надпішу́ надпі́шам
2-я ас. надпі́шаш надпі́шаце
3-я ас. надпі́ша надпі́шуць
Прошлы час
м. надпіса́ў надпіса́лі
ж. надпіса́ла
н. надпіса́ла
Загадны лад
2-я ас. надпішы́ надпішы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надпіса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)