надлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны іо́млены; зак.

1. што. Зрабіць трэшчыну, не зламаўшы зусім.

Н. сук дрэва.

2. перан., каго-што. Аслабіць, падарваць.

Н. здароўе.

|| незак. надло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і надло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. надло́мліванне, -я, н. і надло́мванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надлама́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надламлю́ надло́мім
2-я ас. надло́міш надло́міце
3-я ас. надло́міць надло́мяць
Прошлы час
м. надлама́ў надлама́лі
ж. надлама́ла
н. надлама́ла
Загадны лад
2-я ас. надламі́ надламі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надлама́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надлама́ць сов.

1. надломи́ть, надлома́ть;

н. косць — надломи́ть (надлома́ть) кость;

2. перен. надломи́ть;

н. здаро́ўе — надломи́ть здоро́вье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць трэшчыну або дзірку, не зламаўшы зусім. Надламаць сук. Надламаць скрынку.

2. перан. Выклікаць аслабленне фізічных або душэўных сіл. Напружаная праца і гэтае нечаканае няшчасце надламалі.. [Лідзіна] здароўе. Шамякін. Пазіраў я на гэтага рослага шыракаплечага чалавека .. і думаў, што сем месяцаў палону надламалі ў яго нейкую жыццёвую струнку. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надло́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надломваць — надламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надлома́ть, надломи́ть сов., в разн. знач. надлама́ць, мног. панадло́мліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панадло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надламаць усё, многае або што‑н. у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. што. Надламаць знізу.

П. ножку крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пазбавіць сілы, волі.

Яе моцна падламала хвароба.

|| незак. падло́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)