надкле́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надкле́ю надкле́ім
2-я ас. надкле́іш надкле́іце
3-я ас. надкле́іць надкле́яць
Прошлы час
м. надкле́іў надкле́ілі
ж. надкле́іла
н. надкле́іла
Загадны лад
2-я ас. надкле́й надкле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час надкле́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надкле́іць сов. надкле́ить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Зрабіць даўжэйшым, прыклеіўшы што‑н. да чаго‑н. Надклеіць ліст паперы. // Прыклеіць што‑н. да чаго‑н. Надклеіць палоску паперы да ліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надкле́ить сов. надкле́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надкле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надкле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надклеіць.

2. Тое, што надклеена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

над... (а таксама над’..., нада...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў са значэннямі:

1. Павелічэнне, пашырэнне прадмета да пэўнай мяжы, нормы, напрыклад: надбудаваць, надтачыць, надставіць, надвязаць, надклеіць, надшыць.

2. Няпоўны ахоп прадмета дзеяннем, няпоўнае дзеянне, напрыклад: надкапаць, надпіць, надламаць, надпілаваць.

II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)