нагрымірава́ць гл. грыміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрымірава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагрыміру́ю нагрыміру́ем
2-я ас. нагрыміру́еш нагрыміру́еце
3-я ас. нагрыміру́е нагрыміру́юць
Прошлы час
м. нагрымірава́ў нагрымірава́лі
ж. нагрымірава́ла
н. нагрымірава́ла
Загадны лад
2-я ас. нагрыміру́й нагрыміру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагрымірава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагрымірава́ць сов. нагримирова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагрымірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Налажыць грым, загрыміраваць. Нагрыміраваць акцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

1. Накладваць грым з мэтай надання акцёру патрэбнага для яго ролі выгляду.

2. пад каго або кім-чым. Пры дапамозе грыму надаваць каму-н. якую-н. знешнасць.

Г. пад селяніна.

Г. артыста клоўнам.

|| зак. загрымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і нагрымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. грымірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. загрымірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. грыміро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і грымірава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагримирова́ть сов. нагрымірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагрымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Нагрыміраваць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрымірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагрыміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Пакрыць рознымі, звычайна яркімі, фарбамі; упрыгожыць, намаляваўшы ўзор, арнамент і пад. Размаляваць вазу. Размаляваць сувенірную талерку. □ Калоны некалі былі белыя. У вайну іх размалявалі зялёнымі і чорнымі пісягамі маскіроўкі. Савіцкі. / у перан. ужыв. Я.. загледзеўся .. на залатыя ўзоры, якімі размалявала сонца ствалы дрэў, кусты і леташні сівец. Ляўданскі. // Разм. Ярка і груба нафарбаваць; нагрыміраваць твар. // Зрабіць сатырычны, карыкатурны малюнак на якую‑н. тэму. Калі яго размалявалі ў газеце, усе мужчыны смяяліся, а Дзіма надзьмуўся, некуды схаваўся і нават абедаць не прыйшоў. Даніленка. // Разм. Нарабіць сінякоў каму‑н. [Міхаіл Пятровіч:] — Ну і размалявалі цябе... Цяпер мне зразумела, чаму жаўтуха. Цябе, хлопча, білі, дык білі, не шкадуючы... С. Александровіч. «Нябось не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!» — адзначыў сам сабе: мне вельмі хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прыяцеля!» Карпюк.

2. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго‑н. Кудрынскі мог цікава размаляваць самую [непрыглядную] рэч, яна набывала асаблівае хараство ў слухачоў. Лужанін. Слесар з суседняга ўчастка гаварыў: «Душу мне пячэ гэта паперка. Паўтары нормы даў, размалявалі, распісалі. А мне сорамна людзям у вочы глядзець». Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)