наглядзе́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
нагляджу́ся |
наглядзі́мся |
| 2-я ас. |
наглядзі́шся |
нагледзіце́ся |
| 3-я ас. |
наглядзі́цца |
наглядзя́цца |
| Прошлы час |
| м. |
наглядзе́ўся |
наглядзе́ліся |
| ж. |
наглядзе́лася |
| н. |
наглядзе́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
наглядзі́ся |
наглядзі́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
наглядзе́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
наглядзе́цца сов., см. нагле́дзецца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наглядзе́цца,
гл. нагледзецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наглядзе́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -ледзіце́ся, -дзя́цца; зак.
1. Уволю паглядзець.
Дзяўчына не магла н. ў люстэрка.
Н. адзін на аднаго.
2. Паглядзець, убачыць многа чаго-н.; убачыць не адзін раз што-н.
Н. за доўгае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нагле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і наглядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку. Сіняўскі. [Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе... Гартны. / (з адмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася. Пальчэўскі. Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну. Сяргейчык.
2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся... Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляде́ться сов. нагле́дзецца, наглядзе́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насмотре́ться сов. нагле́дзецца, наглядзе́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
понавида́ться сов., разг. нагле́дзецца, наглядзе́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
понасмотре́ться сов., разг. нагле́дзецца, наглядзе́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
юна́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і юнацкі. Юначы запал. □ Арлы маладыя, Юначая кроў, І радасць вы наша, І наша любоў. Колас. Дай жа, сынку, наглядзецца На юначы воблік твой. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)