нагляда́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

1. Бываць, здарацца, назірацца.

Наглядаюцца памылкі ў працы.

2. Адзначацца.

Наглядаецца зніжэнне захворванняў на грып.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагляда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. нагляда́ецца нагляда́юцца
Прошлы час
м. нагляда́ўся нагляда́ліся
ж. нагляда́лася
н. нагляда́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагляда́цца несов.

1. наблюда́ться, встреча́ться, быва́ть, име́ть ме́сто;

2. страд. наблюда́ться; см. нагляда́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагляда́цца, ‑аецца; незак.

1. Бываць, здарацца; назірацца. Часам наглядаюцца выпадкі аўталіхацтва на вуліцах горада. «Звязда». // Адзначацца. Суплетыўнасць асноў наглядаецца ва ўсіх знамянальных часцінах мовы. Граматыка.

2. Зал. да наглядаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наблюда́ться возвр., страд. нагляда́цца, назіра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присма́триваться

1. (всматриваться) угляда́цца, угля́двацца, прыгляда́цца, прыгля́двацца;

2. (осваиваться, привыкать) прыгляда́цца, прыгля́двацца;

3. (наблюдая, понимать) прыгляда́цца, прыгля́двацца; см. присмотре́ться;

4. страд. нагляда́цца; дагляда́цца, сачы́цца, назіра́цца; нагле́джвацца, нагляда́цца; см. присма́тривать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)