нагарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., чаго.

Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу пяску.

|| незак. наго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагарну́ наго́рнем
2-я ас. наго́рнеш наго́рнеце
3-я ас. наго́рне наго́рнуць
Прошлы час
м. нагарну́ў нагарну́лі
ж. нагарну́ла
н. нагарну́ла
Загадны лад
2-я ас. нагарні́ нагарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нагарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагарну́ць сов. нагрести́;

н. по́пелу — нагрести́ золы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак.

1. чаго. Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго‑н. Нагарнуць кучу попелу. □ [Назарэўскі] нагарнуў сабе пад галаву ўсялякіх лахманоў і лёг на лаве. Чорны.

2. што. Разм. Накрыць што‑н. чым‑н. Падкасаў [Кудзіш] рукаў ніжняй кашулі, нагарнуў яго на рану ў тры столкі і зверху моцна завязаў хустачкай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрести́ сов.

1. прям., перен. нагрэ́бці, мног. панаграба́ць;

2. (только о чём-л. сыпучем) нагарну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)