нагарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

Зазнаць многа гора.

Н. ў вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагарава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагару́юся нагару́емся
2-я ас. нагару́ешся нагару́ецеся
3-я ас. нагару́ецца нагару́юцца
Прошлы час
м. нагарава́ўся нагарава́ліся
ж. нагарава́лася
н. нагарава́лася
Загадны лад
2-я ас. нагару́йся нагару́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нагарава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагарава́цца сов. нагорева́ться, набе́дствоваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца! Колас. — Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе? Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагарава́цца экспр. ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад гарава́ць ’цяжка працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набе́дствоваться сов., разг. нагарава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагорева́ться сов., разг. нагарава́цца, насумава́цца, натужы́цца, набедава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намы́каться сов., разг. нагарава́цца; (наскитаться) наблука́цца, набадзя́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Нагара́тацца, нагара́татысянагаравацца, намучыцца’ (драг., Нар. лекс.). Відаць, ад нагарава́цца, гл. гарава́ць, змененага пад уплывам слоў тыпу гаратай ’араты’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Зведаць, перажыць шмат чаго‑н. непрыемнага, цяжкага; нагаравацца. Нацярпецца голаду і холаду. □ Румыны нашу армію сустракалі як родную, народ тут бедны, нацярпеўся, адчуў адразу, што армія краіны сацыялізма нясе вызваленне. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)