На́вязка ’нешта навязанае’: навязкі навязваць (Л. Калюга), ’загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы’ (дзярж., Нар. сл.), ст.-бел. навязка, навезка, навеска (1444 г.) ’барыш, прыбытак; штраф’ (Гарб.): за шестеро коней no рублю грошей платити з навезкою. Да вязаць, першапачаткова ’тое, што прывязвалася’, у тым ліку пры ўзважванні ці вымярэнні — ’адрэзаная частка, якая прымацоўвалася да цэлага, каб не згубілася; даважка’, пазней ’дадатак звыш пэўнай меры’, ’прыбытак’, ’штраф’; старабеларускі юрыдычны тэрмін Булыка (Лекс. запазыч., 84) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiązka ’тс’, што ў святле прыведзеных вышэй меркаванняў патрабуе дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нузда́ць ’цугляць, трымаць у строгасці’, ’вуздаць, кілзаць’ (Бяльк.), ’звязваць звенні плыта’ (беразін., З нар. сл.), сюды ж нуздд ’вуздэчка’ (Ян.), ну́зды, нуздакі ’вяроўкі, звітыя з бярозавых або лазовых вітак ці гужбы для звязкі паасобных звенняў у цэлы плыт’ (расон., беразін., барыс., З нар. сл.), укр. нуздати ’цугляць, надзяваць вуздэчку’, нузда ’вуздэчка’, рус. пуздать ’тс’. Ад за‑нуздаць ’зацугляць’ (< ⁺за‑уздать, н устаўное, Карскі, 1, 325), гл. вузда; зыходзячы з плытагонных тэрмінаў, не выключана паходжанне ад навузнавязка’, параўн. рус. науз ’частка конскай збруі’ з другасным збліжэннем да вузда (паўзуну з‑ X узда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)