навыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Сабраць нейкую колькасць ураджаю бульбы, агуркоў і пад.

Н. чатыры кашы агуркоў.

2. Выбраць нейкую колькасць чаго-н.

Н. спелых памідораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навыбіра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. навыбіра́ю навыбіра́ем
2-я ас. навыбіра́еш навыбіра́еце
3-я ас. навыбіра́е навыбіра́юць
Прошлы час
м. навыбіра́ў навыбіра́лі
ж. навыбіра́ла
н. навыбіра́ла
Загадны лад
2-я ас. навыбіра́й навыбіра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час навыбіра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навыбіра́ць сов. (во множестве)

1. вы́брать; извле́чь; избра́ть;

2. отобра́ть;

1, 2 см. вы́браць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Сабраць нейкую колькасць ўраджаю бульбы, агуркоў і пад. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Выбраць нейкую колькасць чаго‑н. Навыбіраць спелых яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)