Наве́сы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Наве́сы
Р. Наве́саў
Д. Наве́сам
В. Наве́сы
Т. Наве́самі
М. Наве́сах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наве́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наве́с наве́сы
Р. наве́са наве́саў
Д. наве́су наве́сам
В. наве́с наве́сы
Т. наве́сам наве́самі
М. наве́се наве́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыстасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Зрабіць прыгодным для выкарыстання, прымянення ў пэўных мэтах. Прыстасаваць пыласос для пабелкі сцен. □ Для сушэння тытуню Гецольд прыстасаваў усе дахі і навесы сваіх будынкаў, зрабіў спецыяльныя стрэхі, дзе павінна было вянуць свежае лісце. Карпюк. Усё ў самалёце было нязвыклае, чужое. Яго па-ваеннаму прыстасавалі для перавозкі і грузаў і пасажыраў. Новікаў.

2. Прымасціць, прыладзіць з якой‑н. мэтай. Ад поўдня ён калупаўся ў гумне каля сячкарні і меркаваў, як прыстасаваць яе да прывада малатарні, каб нарэзаць сечкі конна. Чарнышэвіч. А Сашка-казак пад лёгкай тужуркай прыстасаваў нават аўтамат. Няхай.

3. Прымеркаваць да чаго‑н. у часе. Параілі Максіму не прыцягваць людской увагі і адмовіцца ад вясельнага банкету. Калі ж яны хочуць адзначыць гэту надзею ў сваім жыцці, дык няхай прыстасуюць да якой-небудзь іншай святочнай даты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)