наве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

Н. да сяброў.

|| незак. наве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́дацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наве́даюся наве́даемся
2-я ас. наве́даешся наве́даецеся
3-я ас. наве́даецца наве́даюцца
Прошлы час
м. наве́даўся наве́даліся
ж. наве́далася
н. наве́далася
Загадны лад
2-я ас. наве́дайся наве́дайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наве́даўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наве́дацца сов. (да каго) наве́даться (к кому); посети́ть, навести́ть (кого);

~дайся да нас — наве́дайся к нам; посети́ (навести́) нас

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Зайсці, заехаць да каго‑н., куды‑н., пабываць дзе‑н. [Лабановічу] самому хацелася наведацца да маці такіх слаўных дзяцей, як Лідачка і Коля. Колас. У бальніцу Зоня другі раз не прыйшла, хоць абяцала наведацца. Кулакоўскі. За тыдзень да свята Ігнат Андрэевіч наведаўся ў Мінск. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

понаве́даться сов., разг. наве́дацца (да каго), даве́дацца (каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наведацца.

2. Зал. да наведваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́даться сов., разг. наве́дацца (да каго), даве́дацца (каго, да каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памо́ршчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑шчыць; зак., што.

Наморшчыць, зморшчыць. Вайтовіч хвілінку памаўчаў, паморшчыў лоб і адказаў на просьбу: — Праз месяц які можна наведацца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў. Навуменка. Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́двацца несов.

1. (да каго) наве́дываться (к кому); посеща́ть, навеща́ть (кого); см. наве́дацца;

2. страд. посеща́ться, навеща́ться; см. наве́дваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)