навасё́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. навасё́л навасё́лы
Р. навасё́ла навасё́лаў
Д. навасё́лу навасё́лам
В. навасё́ла навасё́лаў
Т. навасё́лам навасё́ламі
М. навасё́ле навасё́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

навасёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто пасяліўся ў новым доме або кватэры.

Першыя навасёлы.

2. Новы пасяленец, жыхар, які аднекуль прыехаў.

Радасна сустрэць навасёлаў.

|| ж. навасёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навасёл м. новосёл, новопоселе́нец, новосе́лец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навасёл, ‑а, м.

1. Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры. Скора новы дом і засялілі. Я нават і не заўважыла, калі пераехалі навасёлы. Арабей.

2. Той, хто нядаўна пасяліўся на новым месцы, прыехаўшы аднекуль здалёк. Палатка і рамантычны быт, праца ў адным катлаване здружылі ўсіх першых навасёлаў. Грахоўскі. Ля кастра пелі песню пра цалінных навасёлаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навасёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Жан. да навасёл і наваселец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наваселец, навасёл

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

навасе́лец, ‑льца, м.

Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў. Юрэвіч. Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)