навастры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. навастру́ся наво́стрымся
2-я ас. наво́стрышся наво́стрыцеся
3-я ас. наво́стрыцца наво́страцца
Прошлы час
м. навастры́ўся навастры́ліся
ж. навастры́лася
н. навастры́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час навастры́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навастры́цца сов.

1. наточи́ться;

нож ~ры́ўся — нож наточи́лся;

2. обостри́ться;

яго́ слых ~ры́ўся — его́ слух обостри́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навастры́цца, ‑ваструся, ‑вострышся, ‑вострыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасля наточвання зрабіцца вострым. Піла добра навастрылася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Стаць, зрабіцца больш адчувальным (пра органы пачуццяў).

3. перан. Разм. Стаць, зрабіцца больш уважлівым; насцеражыцца. — Ой, Мішка, што нядаўна было! — Сяргей аж за галаву схапіўся. — Што? — навастрыўся Міша. Курто.

4. Разм. Набыць уменне, спрыт, стаць спрактыкаваным у чым‑н. У адной хаце славіўся на ўсё сяло пчаляр, які так навастрыўся ў пчалярскай справе сваёй, што нават гаварыць з пчоламі ўмее. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́стрывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да навастрыцца (у 1 знач.).

2. Зал. да навострываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наточи́ться сов. (стать острым) навастры́цца; натачы́цца; см. ната́чиваться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наво́стрывацца несов.

1. ната́чиваться; см. навастры́цца1;

2. страд. ната́чиваться, отта́чиваться; направля́ться; см. наво́стрываць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)