наваро́чваць гл. наварочаць, навярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наваро́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. наваро́чваю наваро́чваем
2-я ас. наваро́чваеш наваро́чваеце
3-я ас. наваро́чвае наваро́чваюць
Прошлы час
м. наваро́чваў наваро́чвалі
ж. наваро́чвала
н. наваро́чвала
Загадны лад
2-я ас. наваро́чвай наваро́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час наваро́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наваро́чваць несов.

1. (накладывать в беспорядке) нава́ливать, навора́чивать;

2. (чым што) нава́ливать (что на что); (накрывать, защищая что-л.) прикрыва́ть;

3. (придавать чему-л. наклонное положение) наклоня́ть, склоня́ть;

4. (на што) перен. приуча́ть (к чему), приохо́чивать (к чему);

1-4 см. навярну́ць 1, 2, 5, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навярнуць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наваро́чаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

1. Абярнуць, паваліць на бок вялікую колькасць чаго-н.

Буран наварочаў многа дрэў.

2. Накідаць у вялікай колькасці (разм.).

Н. кучу камення.

3. Наваліць чаго-н. без парадку.

Н. горы зямлі.

|| незак. наваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н.

Н. каменем.

2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць.

Н. зямлі.

3. пераважна безас., чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці.

Навярнула гурбы снегу.

4. што. Нахіліць у які-н. бок.

Н. цэбар.

5. чаго і без дап. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (разм.).

Н. на чалавека немаведама чаго.

|| незак. наваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наваро́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да навярнуцца.

2. Зал. да наварочваць (гл. навярнуць у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наваро́чвацца несов.

1. (о слезах) навёртываться;

2. страд. нава́ливаться; навора́чиваться; прикрыва́ться; наклоня́ться, склоня́ться; см. наваро́чваць1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навора́чивать несов.

1. разг. наваро́чваць; нава́льваць;

2. (накручивать) разг. накру́чваць;

3. (есть с аппетитом) прост. упі́сваць, уміна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́ливать несов.

1. разг. нава́льваць; накіда́ць, накі́дваць; (чем-л. тяжёлым) прыва́льваць, наваро́чваць, прыціска́ць;

2. (набрасывать в беспорядке) нава́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)