навалачы́ся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - навалачо́мся
2-я ас. - навалачаце́ся
3-я ас. навалачэ́цца навалаку́цца
Прошлы час
м. навало́кся навалаклі́ся
ж. навалакла́ся
н. навалакло́ся
Загадны лад
2-я ас. навалачы́ся навалачы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час навало́кшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навалачы́ся сов., разг., неодобр. (во множестве) найти́, набрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навалачы́ся, ‑лачэцца; пр. навалокся, ‑лаклася, ‑лося; зак.

Разм.

1. Пагард. Прыйсці куды‑н. у вялікай колькасці. Рыгор з пагардай зірнуў на брата, нібы ён адзін быў вінаваты ў тым, што ў старую бацькаву хату навалакліся гэтыя паліцыянты. Сабаленка. Толькі зазелянеў [вінаград], як чорныя дні насталі: нямецка-фашысцкая нечысць навалаклася. Кавалёў.

2. Насунуўшыся, закрыць, засланіць сабою. Разам з ноччу навалакліся чорныя хмары, і пад раніцу ўліў гэтакі дождж, што.. [брызентавая накідка] не ратавала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навалака́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

Разм.

1. Незак. да навалачыся.

2. Зал. да навалакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панавалака́цца, ‑аецца; зак.

Разм. пагард. Навалачыся куды‑н. у вялікай колькасці. [Немцы] панавалакаліся, як плойма, на пакуту людзям. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)