навако́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навако́льны навако́льная навако́льнае навако́льныя
Р. навако́льнага навако́льнай
навако́льнае
навако́льнага навако́льных
Д. навако́льнаму навако́льнай навако́льнаму навако́льным
В. навако́льны (неадуш.)
навако́льнага (адуш.)
навако́льную навако́льнае навако́льныя (неадуш.)
навако́льных (адуш.)
Т. навако́льным навако́льнай
навако́льнаю
навако́льным навако́льнымі
М. навако́льным навако́льнай навако́льным навако́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навако́льны

1. окружа́ющий, окре́стный;

2. вне́шний, окружа́ющий;

~нае асяро́ддзе — вне́шняя (окружа́ющая) среда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навако́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі. Навакольныя калгасы. □ Навакольны недалёкі лес дыхаў роснай вільгаццю. Пестрак. З вялікай надзеяй і гонарам глядзяць цяпер усе навакольныя людзі на тры велічныя капры. Кулакоўскі.

2. Які адбываецца навокал каго‑, чаго‑н. Аляксей Аўдзейчык стаіць пад сцяною кароўніка і любуецца навакольнай прыгажосцю восені. Дуброўскі. Шасціць пад коламі лісце, не глушачы навакольных гукаў. Аляхновіч.

3. у знач. наз. навако́льнае, ‑ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго‑, чаго‑н. Жанчына жыла толькі.. [дзіцем], глухая да навакольнага, поўная роўнай увагі і любасці.. Карпаў.

4. у знач. наз. навако́льныя, ‑ых, мн. Людзі, якія знаходзяцца навокал каго‑, чаго‑н. Верка аглядалася, меркавала, якое робіць уражанне на навакольных. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навако́льны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.

Навакольная мясцовасць.

Навакольныя людзі.

Навакольныя гукі.

2. у знач. наз. навако́льнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.

Любавацца навакольным.

3. у знач. наз. навако́льныя, -ых. Людзі, якія акружаюць каго-н.

Абыякавы да навакольных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навакольны, акалічны, ваколічны, вакольны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

акаля́ючы, -ая, -ае.

Тое, што і навакольны.

Акаляючае асяроддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акалі́чны, см. навако́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окре́стный навако́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыто́мнасць, -і, ж.

Стан, у якім чалавек здольны ўсведамляць, успрымаць навакольны свет.

Страціць п.

Прыйсці да прытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

окру́жный навако́льны;

окру́жные селе́ния навако́льныя сёлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)