навазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак.

1. чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н.

Н. пяску і гліны.

2. каго. Уволю павазіць, пакатаць.

Н. на санках.

|| незак. наво́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навазі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наважу́ наво́зім
2-я ас. наво́зіш наво́зіце
3-я ас. наво́зіць наво́зяць
Прошлы час
м. навазі́ў навазі́лі
ж. навазі́ла
н. навазі́ла
Загадны лад
2-я ас. навазі́ навазі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час навазі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навазі́ць сов.

1. навози́ть;

н. гно́ю — навози́ть наво́за;

2. разг. повози́ть (вдо́сталь), поката́ть (вдо́сталь)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак.

1. што і чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Склеп у хаце лішні, каб навазіць пяску, яго можна было б і засыпаць... Пташнікаў.

2. каго. Уволю павазіць, пакатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навазі́цца, -важу́ся, -во́зішся, -во́зіцца; зак. (разм.).

1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.).

Дзе ж тут навозішся дроў.

2. Уволю наездзіцца, накатацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навози́тьII сов. навазі́ць, мног. панаво́зіць, панаво́жваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наво́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навазіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навазіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Налабавозіцца ’напрацавацца, стаміцца ад працы’, налабавозіць ’нарыхтаваць, навазіць, нанасіць’ (Яўс.). Ад лабавозіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асі́ннік, ‑у, м.

1. Асінавы лес, хмызняк. Шуміць драбналессе: малады бярэзнік, асіннік, алешнік. □ Навокал рос змешаны лес, траплялі стромкія сосны, прысадзістыя елкі, бярэзнік і асіннік, пры дарозе пусціўся ядловец. Гурскі.

2. Асінавыя дровы, будаўнічы матэрыял з асіны і інш. Навазіць асінніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)