Набіра́нка ’посцілка (рознакаляровая)’ (Мат. Гом.). Ад набіраць (гл. браць у розных значэннях), у тым ліку і набіраць у ніт ’накідаць пражу ў ніт’ (ТС), што адлюстроўвае тэхналогію падрыхтоўкі да ткання посцілак названага тыпу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наборкі ’посцілкі з узорамі’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. набіра́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)