набра́кнуць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
набра́кне |
набра́кнуць |
| Прошлы час |
| м. |
набра́к набра́кнуў |
набра́клі набра́кнулі |
| ж. |
набра́кла набра́кнула |
| н. |
набра́кла набра́кнула |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
набра́кнуўшы набра́кшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
набра́кнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; набра́к, -кла; зак.
1. Набрыняўшы ад вільгаці, павялічыцца ў аб’ёме; набухнуць.
Дзверы набраклі.
2. Тое, што і набухнуць (у 1 і 3 знач.).
|| незак. набрака́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е.
|| наз. набрака́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набра́кнуць сов. набу́хнуть, разбу́хнуть; взбу́хнуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
набра́кнуць, ‑не; пр. набрак, ‑ла; зак.
1. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набухнуць. Бурыя і цяжкія кірзавыя боты набраклі. Ісці было вельмі цяжка. Лукша. Другі валёнак не злазіў з нагі — набрак. Пташнікаў. Тарфянікі набраклі, нібы губка, а потым пачалі хавацца ў верхаводдзі. Новікаў.
2. Тое, што і набухнуць (у 1, 3 знач.). Ужо набраклі і покаліся ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч. Ад напружанасці і злосці ў Кузняцова набраклі на скронях вены: кроў хлынула ў галаву. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набрака́ць, ‑ае.
Незак. да набракнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набрака́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. набракаць — набракнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забу́хнуть сов. набра́кнуць, набрыня́ць; набу́хнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўгру́нь, прысл.
Абл. Бягом; угрунь. Мы хутчэй уціснулі вазы і амаль наўгрунь пагналі коней, каб не даць набракнуць таму, што схапілі сухім. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
взбу́хнуть сов. набра́кнуць; набу́хнуць; (преимущественно от сырости) набрыня́ць; (распухнуть) успу́хнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Набрэ́нкнуць ’набрыняць (вадою)’ (Сцяц.). Запазычана з польск. nabrzęknąć ’тс’ з субстытуцыяй rz > p, спрадвечная форма набракнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)