мітуслі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мітуслі́вы мітуслі́вая мітуслі́вае мітуслі́выя
Р. мітуслі́вага мітуслі́вай
мітуслі́вае
мітуслі́вага мітуслі́вых
Д. мітуслі́ваму мітуслі́вай мітуслі́ваму мітуслі́вым
В. мітуслі́вы (неадуш.)
мітуслі́вага (адуш.)
мітуслі́вую мітуслі́вае мітуслі́выя (неадуш.)
мітуслі́вых (адуш.)
Т. мітуслі́вым мітуслі́вай
мітуслі́ваю
мітуслі́вым мітуслі́вымі
М. мітуслі́вым мітуслі́вай мітуслі́вым мітуслі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мітуслі́вы, -ая, -ае.

1. Вельмі рухавы, непаседлівы.

Мітуслівыя пчолы.

2. Паспешлівы, хаатычны.

Пачаўся м. рух пасажыраў.

3. Неспакойны.

М. горад.

|| наз. мітуслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мітуслі́вы

1. суетли́вый;

м. чалаве́к — суетли́вый челове́к;

2. (торопливо-беспорядочный) сумато́шный, сумато́шливый;

3. (любящий хлопотать) хлопотли́вый;

4. мелька́ющий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мітуслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка і бесперапынна рухаецца ў розных напрамках. [Хлопцы] доўга і пільна прыглядаліся да шумных мітуслівых гракоў, клікалі Грышу. Якімовіч. Спалохана ўзляталі з прыдарожных соснаў мітуслівыя сарокі. Лынькоў. // Паспешлівы, неўраўнаважаны; бязладны. Ішлі хлопцы; беглі, каб не спазніцца, мітуслівыя дзяўчаты. Лынькоў. Рухі Пятра вуглаватыя, мітуслівыя і лёгка выдавалі яго як непрактычнага ў гаспадарчых справах інтэлігента. Ракітны.

2. Які мільгае, мітусіцца перад вачыма. Пры мітуслівым святле свечкі Анупрэй разгледзеў чалавек восем вайсковых. Грахоўскі. Да фермы набліжаліся мітуслівыя кроплі ліхтароў — беглі людзі. Місько. Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі. Мележ.

3. Неспакойны, поўны мітусні (у 1, 2 знач.). Мітуслівы горад. □ Усе былі стомлены, але тое, што такі гарачы і мітуслівы дзень прайшоў удала, бадзёрыла і радавала. Хадкевіч. // Якому ўласціва мітусня. Жанчыны займаліся той дробнай мітуслівай работай, якой амаль не відаць, але якая надзвычай стамляе і ўрэшце прыводзіць да апатыі, абыякавасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непасе́длівы, -ая, -ае.

Вельмі рухавы, мітуслівы, неспакойны.

Непаседлівае дзіця.

|| наз. непасе́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суетли́вый мітуслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́толочный мітуслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумато́шливый разг. мітуслі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумато́шный разг. мітуслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумятлі́вы, -ая, -ае.

1. Залішне мітуслівы, схільны мітусіцца.

С. чалавек.

2. Поўны мітусні, клопатаў.

С. месяц.

|| наз. сумятлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)