мітрэ́нжыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мітрэ́нжуся мітрэ́нжымся
2-я ас. мітрэ́нжышся мітрэ́нжыцеся
3-я ас. мітрэ́нжыцца мітрэ́нжацца
Прошлы час
м. мітрэ́нжыўся мітрэ́нжыліся
ж. мітрэ́нжылася
н. мітрэ́нжылася
Дзеепрыслоўе
цяп. час мітрэ́нжачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мітрэ́нжыцца несов., прост. трево́житься; беспоко́иться;

ён дарэ́мна м. — он напра́сно беспоко́ится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мітрэ́нга, мітрэнг̌а, мітрэнка, в.-дзв. мітрэга ’трывога, хваляванне, непакой, сумятня, разлад, турбота, шум, перапалох, перашкода, прыгода’, бялын. ’вечарынка, бяседа’ (ТСБМ, Нас., Касп., Янк. 1, Бір. Дзярж., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; рагач., КЭС; бялын., Нар. сл.), стол. замытрэ́шка ’непакой’ (Вярэніч, вусн. паведамл.), мітрэнжыцца, мітрэнжыць, ваўк. мярэжыць, чэрв. мітрэжыцца, трак. мітранг̌аваць ’трывожыць, адчуваць непакой, недамаганне’, ’марудзіць’, мітрэнжанне ’сварка’, ’перашкода’ (Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Нар. лекс.). З польск. mitręga ’перашкода’, ’цяганіна’ (Шатэрнік, 158; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Кюнэ, Poln., 77), якое ўтварылася пры дапамозе суф. ‑ęga ад mitr‑, роднаснага з mitwać ’блытаць’ mituś — гл. мі́тусь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)