мі́сачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́сачка мі́сачкі
Р. мі́сачкі мі́сачак
Д. мі́сачцы мі́сачкам
В. мі́сачку мі́сачкі
Т. мі́сачкай
мі́сачкаю
мі́сачкамі
М. мі́сачцы мі́сачках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мі́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да міска; невялікая міска. Раней чым сабе, дзед накладваў мне ежу ў алавяную місачку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ска, -і, ДМ місцы, мн. -і, -сак, ж.

Шырокая і глыбокая пасудзіна круглай формы для яды.

|| памянш. мі́сачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́зик м., уменьш. (сосуд) та́зік, -ка м., мі́сачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лату́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл.

1. Невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі ўнутр краямі. Паліваная латушка. □ Па камандзе дзеда лыжкі бралі, з адной міскі ці латушкі чэрпалі. Калачынскі.

2. Жаночая світка. Шылі латушку з даматканага сукна, белага, чорнага або шэрага. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лату́шка1 ’гліняная ці драўляная місачка’ (Мядзв., Грыг., Гарэц., ТСБМ, Др.-Падб., Мат. Шкл., Бяльк., Касп., Сцяшк.; чэрв., Жд. 2; смарг., Бел. хр. дыял.; бялын., круп., Нар. сл.; КЭС, лаг.; вілей., Яруш., Мат. Маг., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ’невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі краямі’ (Нас., Шат.), ’шырокі і плоскі гаршчок’ (Грыг.), ’міска (любая)’ (КЭС, лаг.), ’вялікая міска, макацёр’ (Сл. паўн.-зах.; мядз., лаг., Жд. 2), ’невялікі збан з ручкай’ (гарад., Сл. паўн.-зах.) ’шырокая нізкая металічная пасудзіна для выпечкі хлеба’ (Сл. паўн.-зах.), ’драўляная лыжка’ (чэрв., Жд. 2), рагач. латушачкамісачка’ (КЭС). Рус. пск., смал., калуж., тамб. латушка, польск. łatuszka, łotuszka (< бел. латушка), чэш. latuška. Паўн.-слав. latušьka < latuša < прасл. laty (Слаўскі, 5, 45) > ла́тка1 (гл.). Параўн. мар. latuša ’збанок для смятаны, малака’, рус. алан. латуха ’гаршчок з шырокім верхам’.

Лату́шка2 ’юшка ў коміне’ (Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка юшкі’ (Касп.). Да лату́шка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандзе́йка ’невялікая гліняная міска з ручкай’ (Растарг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу (паўсюдна), дзе кандея, кандейка ’яндоўка, коўш’, ’гаршчэчак’, ’місачка’, ’глячок’, ’медная міска замест званка (у кляштарах)’, укр. кандшка. кондійка ’сасуд для асвячэння вады ў царкве’, ст.-рус. кандия. З с.-грэч. κοντίον ’медная міска, якая выкарыстоўваецца манахамі ў манастырах’ (Фасмер, 2, 179). Іншыя, малаімаверныя версіі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чашечка ж.

1. (для питья) ку́бачак, -чка м.; (для еды) прост. мі́сачка, -кі ж.;

2. бот. падвяно́чак, -чка м.;

3. анат. (надколенник) рэ́пка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «шапка- лапырка, пасярод дзірка» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́са, мы́са, мі́ска, мы́ска, мэ́ска ’гліняная, металічная або выдзеўбаная з наросту на дрэве шырокая і глыбокая, круглай формы пасудзіна для яды’, ’таз’ (ТСБМ, Яруш., Дразд., Шат., В. В., Сцяшк., Грыг., Бес., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), мі́сачка, мы́сочка, ’пачатак матачніка’, ’чарачка ў сотах’ (бяроз., Анох.; нараўл., браг., ЛАПП), лаг. ’пладаножка жолуда’ (Шатал.), ст.-бел. миса ’міса’. Укр. ми́са, ми́ска, рус. ми́ска, миса, польск. misa, чэш. mísa, славац. misa, макед., балг. миса, ст.-слав. миса — старажытнае запазычанне з нар.-лац. mēsa ’стол’ < лац. mēnsa ’тс’ (Бернекер, 2, 61; Брукнер, 338; Фасмер, 2, 627; Махэк₂, 364), магчыма, праз гоц. mēs ’стол’ (Мее-Ваян, 47; Брукнер, AslPh, 42, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)