мі́са, -ы, мн. -ы, міс, ж.

Пасудзіна для ежы, вялікая міска.

На абед паставілі місу клёцак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́са мі́сы
Р. мі́сы мі́с
Д. мі́се мі́сам
В. мі́су мі́сы
Т. мі́сай
мі́саю
мі́самі
М. мі́се мі́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́са ж., разг. ми́са, ми́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́са, ‑ы, ж.

Вялікая міска. У хаце на стале было ўжо ўсё гатова для добрай вячэры: стаяла яечня, квашаныя памідоры і ладная міса крупніку. Сабаленка. Кандраціха паставіла пасярод стала вялікую гліняную місу з кіслым малаком. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́са, мы́са, мі́ска, мы́ска, мэ́ска ’гліняная, металічная або выдзеўбаная з наросту на дрэве шырокая і глыбокая, круглай формы пасудзіна для яды’, ’таз’ (ТСБМ, Яруш., Дразд., Шат., В. В., Сцяшк., Грыг., Бес., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), мі́сачка, мы́сочка, ’пачатак матачніка’, ’чарачка ў сотах’ (бяроз., Анох.; нараўл., браг., ЛАПП), лаг. ’пладаножка жолуда’ (Шатал.), ст.-бел. мисаміса’. Укр. ми́са, ми́ска, рус. ми́ска, миса, польск. misa, чэш. mísa, славац. misa, макед., балг. миса, ст.-слав. миса — старажытнае запазычанне з нар.-лац. mēsa ’стол’ < лац. mēnsa ’тс’ (Бернекер, 2, 61; Брукнер, 338; Фасмер, 2, 627; Махэк₂, 364), магчыма, праз гоц. mēs ’стол’ (Мее-Ваян, 47; Брукнер, AslPh, 42, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́пник м. и су́пница су́пніца, -цы ж., су́павая мі́саі́ска).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лукошка ’кош, лубянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’міса’ (Анік., Грыг.). Прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, параўн. рус. лукошко ’кошык з бяросты, лубянка’, ’кошык з лазы’, іркуцк. ’глыбокая міса’. Паводле Фасмера (2, 532), роднаснае да лукно (гл.). Словаўтваральная мадэль лук‑ошка: лукно, як рус. око‑шко: окно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ца ’паднос’ (Некр. і Байк.), ’хлебніца’ (Сцяшк. Сл.), тац ’паднос’ (Шпіл.), ст.-бел. таца ’кубак, чаша’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. taca ’від плоскага начыння’, ’чаша, чарка, міска’ (з XVI ст.) запазычана з ням. Tatze ’паднос’, што, у сваю чаргу, з італ. tazza ’шклянка’ < араб. ṭasa ’шклянка, міса’ (Борысь, 625), апошняе выводзяць з перс. täšt ’чаша, сподак’ (ЕСУМ, 5, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вага́н1 ’драўляная міска’ (КСТ, КЭС). Вытворныя: вагане́ц ’начоўкі для пяску’, вага́нак ’коўшык’, вагано́к ’драўляная міска’ (КСТ). Рус. ваганки ’ночвы, карыта’, укр. вагани́ ’прадаўгаватая драўляная міска для яды; ночвы’, чэш. vahánek, славац. vahan, серб.-харв. ва̀ган ’драўляная міска; пэўная мера’, славен. vagàn, vagána. Запазычанне. Існуючыя версіі гл. Фасмер, 1, 264; Махэк₂, 675; Рудніцкі, 1, 289; Скок, 3, 559. Балгарскія этымолагі (БЕР, 1, 110–111, 221) лічаць, што *vaganъ — вынік метатэзы пры запазычанні італ. gavagno (параўн. балг. гаванка ’драўляная міса’).

Вага́н2 ’лаянкавае слова’ (КСП); ’высокі, здаровы чалавек’. Рус. ваган ’вахлак, мужык, селянін’, ваганиться ’гарэзаваць, гуляць, жартаваць’, ходить на ваган ’адлучацца без дазволу’, польск. wagant, чэш. vagant ’бадзяга’, славац. vagant ’бадзяга-студэнт’, серб.-харв. ва̀гант ’бадзяга’. У бел. мову слова трапіла з захаду (параўн., напрыклад, ням. Vagant), магчыма, праз польскую або непасрэдна з лацінскай. Ваган < *вагант, якое да лац. vagans, vagantis ’які бадзяецца’. Аб страце ‑т параўн. Суперанская, Вопросы культуры речи, 3, 1961. Гл. Махэк₂, 674; Надурская, JP, 1972, 1, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)