мініяцю́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мініяцю́ра мініяцю́ры
Р. мініяцю́ры мініяцю́р
Д. мініяцю́ры мініяцю́рам
В. мініяцю́ру мініяцю́ры
Т. мініяцю́рай
мініяцю́раю
мініяцю́рамі
М. мініяцю́ры мініяцю́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мініяцю́ра, -ы, мн. -ы, -цю́р, ж.

1. Невялікі малюнак у фарбах у старадаўнім рукапісе, кнізе.

2. Невялікая карціна вельмі тонкай работы.

3. Мастацкі твор малой формы, завершаны па форме і думцы.

Тэатр мініяцюр.

◊

У мініяцюры — у зменшаным памеры.

|| прым. мініяцю́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мініяцю́ра ж., в разн. знач. миниатю́ра;

◊ у ~ры — в миниатю́ре

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мініяцю́ра, ‑ы, ж.

1. Невялікі рысунак або размаляваная закладка ў старадаўнім рукапісе, кнізе. Рукапіс з мініяцюрамі.

2. Невялікая карціна або партрэт вельмі тонкай работы, старанна аздоблены.

3. Мастацкі твор малой формы. У першай кнізе Ю. Свіркі пераважалі мініяцюры-замалёўкі прыроды з ухілам да філасофскага асэнсавання вобразаў. Лойка.

•••

У мініяцюры — у зменшаным памеры.

[Іт. miniatura, ад лац. minium — кінавар, сурык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мініяцю́ра ’невялікі рысунак або размаляваная закладка ў старадаўняй кнізе’, ’мастацкі твор малой формы’ (ТСБМ). З польск. miniatura (minjatura) ’партрэце’, ’пачатковая літара на старажытных рукапісах, азлобленая лісткамі, кветкамі, птушкамі’, якое з італ. miniatura < італ. miniare < лац. miniare ’маляваць minium’, г. зн. ’сурыкам (або кінаварам)’. Сучасная бел. лексема аформлена паводле рус. миниатюра ’тс’ (бо яшчэ ў Крукоўскага (Уплыў, 77) мініятурны, а не мініяцюрны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мініяцю́рны, -ая, -ае.

1. гл. мініяцюра.

2. Маленькі і вытанчаны.

Мініяцюрная шкатулка.

|| наз. мініяцю́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́лехский па́лехскі;

па́лехская миниатю́ра жив. па́лехская мініяцю́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

миниатю́ра в разн. знач. мініяцю́ра, -ры ж.;

◊

в миниатю́ре у мініяцю́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)