міну́ўшчына, -ы, ж.

Тое, што было раней, што даўно прайшло.

Сівая м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міну́ўшчына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. міну́ўшчына
Р. міну́ўшчыны
Д. міну́ўшчыне
В. міну́ўшчыну
Т. міну́ўшчынай
міну́ўшчынаю
М. міну́ўшчыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

міну́ўшчына ж. про́шлое ср.; было́е ср., мину́вшее ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міну́ўшчына, ‑ы, ж.

Тое, што было раней, што даўно прайшло; мінулае; былое. Як жывы сведка мінуўшчыны, адзін стары дзед Лявон астаўся тут. Бядуля. Думкі не пакідаюць мяне. Можа і не варта каламуціць тую палыновую горыч далёкай мінуўшчыны. Асіпенка. // Старажытнасць, старадаўнасць. Сівая мінуўшчына. □ І ў суме адвечным, ссутуліўшы плечы, Мінуўшчына ў замчышчы спіць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міну́ўшчына ’мінулае, былое’, ’старадаўнасць’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк.). Відавочна, ад ст.-рус. минувший ’прошлы’. Параўн. таксама рус. смал. минува́лый ’мінулы’, минува́ться ’мінуць, прайсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́шласць ж., см. міну́ўшчына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

было́е сущ., ср. было́е, -ло́га ср., міну́ўшчына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мину́вшее ср., сущ. міну́лае, -лага ср., міну́ўшчына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наканава́цца, ‑нуецца; зак.

Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўсведамле́нне, ‑я, н.

Усведамленне сябе, сваёй ролі ў чым‑н., свайго прызначэння для чаго‑н. У нямногіх словах заслугі Маркса і Энгельса перад рабочым класам можна выразіць так: яны навучылі рабочы клас самапазнанню і самаўсведамленню, і на месца мараў паставілі навуку. Ленін. [М. Багдановіч] ведаў, што такое мінуўшчына для народаў, якія выходзяць на шлях самаўсведамлення. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)