мінера́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мінера́л |
мінера́лы |
| Р. |
мінера́лу |
мінера́лаў |
| Д. |
мінера́лу |
мінера́лам |
| В. |
мінера́л |
мінера́лы |
| Т. |
мінера́лам |
мінера́ламі |
| М. |
мінера́ле |
мінера́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сярні́сты, -ая, -ае.
Які мае ў сабе серу (у 1 знач.).
Сярністыя мінералы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самацве́тны, -ая, -ае.
Пра каштоўныя мінералы, вырабныя камяні з бляскам, з прыгожай прыроднай афарбоўкай.
С. каменьчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлары́ды, -аў, адз. хлары́д, -у, М -дзе, м. (спец.).
1. Злучэнні хлору з іншымі элементамі.
Хларыд натрыю.
2. Мінералы, солі салянай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.
|| прым. хлары́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́капень, -пня, м.
1. звычайна мн. (вы́капні, -яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі.
Карысныя выкапні.
2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.
Рэшткі выкапня.
|| прым. выкапнёвы, -ая, -ае.
В. мамант.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мінераліза́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Ператварэнне арганічных рэчываў у мінералы, мінеральныя злучэнні.
2. Насычэнне або насычанасць чаго‑н. мінеральнымі солямі.
[Фр. minéralisation, ад minéral.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінера́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мінералу, мінералаў. Мінеральныя ўгнаенні. Мінеральныя багацці краіны. // У састаў якога ўваходзяць мінералы. Мінеральная вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алма́з, -а і -у, м.
1. -у. Празрысты каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы; крыштальная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду.
2. -а. Інструмент для рэзання шкла ў выглядзе вострага тонкага кавалка гэтага каменя, устаўленага ў ручку; шкларэз.
|| прым. алма́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
радыеакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва радыеактыўнасць. Радыеактыўныя атамы. // Які змяшчае ў сваім саставе элементы, якім уласціва радыеактыўнасць. Радыеактыўныя воды. Радыеактыўныя мінералы.
2. Абумоўлены радыеактыўнасцю, заснаваны на ёй. Радыеактыўны распад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагаці́цца, ‑гачуся, ‑гацішся, ‑гаціцца; зак.
1. Стаць багатым, разбагацець.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць багацейшым на якое‑н. рэчыва (пра глебу, руду, мінералы і пад.). Глеба абагацілася азотам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)