мінамё́т, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Гармата навеснага агню, якая страляе мінамі.

|| прым. мінамётны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінамё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мінамё́т мінамё́ты
Р. мінамё́та мінамё́таў
Д. мінамё́ту мінамё́там
В. мінамё́т мінамё́ты
Т. мінамё́там мінамё́тамі
М. мінамё́це мінамё́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мінамёт м., воен. миномёт;

гвардзе́йскі м. — гварде́йский миномёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ. З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо. Лынькоў.

•••

Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

миномёт воен. мінамёт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыслу́га

‘слугі; работнікі, якія абслугоўваюць цягнік, параход і пад.; каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прыслу́га
Р. прыслу́гі
Д. прыслу́зе
В. прыслу́гу
Т. прыслу́гай
прыслу́гаю
М. прыслу́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гварде́йский гвардзе́йскі;

гварде́йский миномёт воен. гвардзе́йскі мінамёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гвардзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гвардыі, да гвардзейца, належыць ім. Гвардзейскі полк. Гвардзейскі значок. // Такі, як у гвардзейца. Гвардзейская выпраўка.

•••

Гвардзейскі мінамёт гл. мінамёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаство́льны, ‑ая, ‑ае.

З адным ствалом. Аднаствольны мінамёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматство́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі ствалоў (пра дрэвы, расліны). Шлатствольная акацыя. Шматствольны бэз.

2. Які мае некалькі ствалоў (пра зброю). Шматствольны мінамёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)