мімікры́я, -і, ж. (спец.).

Прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самазахавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мімікры́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мімікры́я
Р. мімікры́і
Д. мімікры́і
В. мімікры́ю
Т. мімікры́яй
мімікры́яю
М. мімікры́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мімікры́я ж., биол. мимикри́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мімікры́я, ‑і, ж.

У біялогіі — прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самааховы. Мімікрыя дае магчымасць хавацца ад ворагаў. // перан. Беспрынцыпнае прыстасаванне да асяроддзя, да ўмоў жыцця. Для Астраўнова пасада загадчыка гаспадаркі ў калгасе — мімікрыя. Каваленка.

[Англ. mimicry, ад грэч. mimeomai — пераймаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мимикри́я биол. мімікры́я, -ры́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)