мільё́н, -а, мн. -ы, -аў.

1. ліч. кольк. Лік і колькасць, роўная тысячы тысяч.

Мільён рублёў.

2. м. Вельмі вялікая колькасць чаго-н.

|| парадк. мільённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мільё́н

лічэбнік, колькасны

адз. мн.
м. м.
Н. мільё́н мільё́ны
Р. мільё́на мільё́наў
Д. мільё́ну мільё́нам
В. мільё́н мільё́ны
Т. мільё́нам мільё́намі
М. мільё́не мільё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мільё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мільё́н мільё́ны
Р. мільё́на мільё́наў
Д. мільё́ну мільё́нам
В. мільё́н мільё́ны
Т. мільё́нам мільё́намі
М. мільё́не мільё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мільён м. миллио́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мільён, ‑а, м.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000. Два мільёны рублёў.

2. звычайна мн. (мільёны, ‑аў). Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н.; мноства. Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца. Гілевіч. // Разм. Вельмі вялікая сума грошай. Атрымліваць мільёны рублёў даходу. // Пра народ, людскія масы. Мільёны паўсталі супроць каланіялізму.

[Фр. million.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мільён ’лік і лічба 1 000 000’, ’вельмі многа, мноства’ (ТСБМ, Касп., Яруш.), міліён ’тс’ (КЭС, лаг.), мільёншчык, мільянер ’уладальнік багацця’ (ТСБМ), ст.-бел. милионъ, мелионъ, миллионъмільён’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. milijon ’тс’, якое з с.-лац. millio, ‑onis (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Аднак аўтары SWO (1980, 478) мяркуюць, што у польск. мову лексема прыйшла з франц. million < італ. millione, якое з павелічальным суфіксам ад mille ’тысяча’ (так Марка Пола, апавядаючы аб кітайцах, ужыў mille + one ’тысячышчы’ («Звязда», 1.5.1987, 4)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

миллио́н мільён, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мільённы, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да мільён. Мільённая частка метро.

2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход. Шчарбатаў. Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) у мільён разоў большы за адзінку, указаную ў другой частцы слова, напр.: мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;

2) вялікі, гіганцкі, грандыёзны, напр.: мегаліт, мегаспора, мегаполіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мільёншчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і мільянер. [Лайзан:] — А калі чый калгас яшчэ не мільёншчык, дык хай падумае пра мільён. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)