мі́ленькі, -ая, -ае.

1. Прыемны на выгляд, прыгожы.

Міленькае дзіця.

2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

М. дружок.

3. у знач. наз. мі́ленькі, -ага, м., мі́ленькая, -ай, ж. Каханы чалавек.

4. Ужыв. як ласкавы або фамільярны зварот.

Прынясі дроўцаў, м.

Як міленькі (разм.) — без пярэчанняў, абавязкова.

Будзе працаваць як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ленькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мі́ленькі мі́ленькая мі́ленькае мі́ленькія
Р. мі́ленькага мі́ленькай
мі́ленькае
мі́ленькага мі́ленькіх
Д. мі́ленькаму мі́ленькай мі́ленькаму мі́ленькім
В. мі́ленькі (неадуш.)
мі́ленькага (адуш.)
мі́ленькую мі́ленькае мі́ленькія (неадуш.)
мі́ленькіх (адуш.)
Т. мі́ленькім мі́ленькай
мі́ленькаю
мі́ленькім мі́ленькімі
М. мі́ленькім мі́ленькай мі́ленькім мі́ленькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́шка м. и ж., прост., ласк. мі́ленькі, -кага м., мі́ленькая, -кай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́ленькі, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на выгляд, прыгожанькі. Міленькая дзяўчынка. Міленькае дзіця.

2. Дарагі, любімы. Толькі міленькае імя назавуць — Белы тварык разгараецца. Багдановіч. // у знач. наз. мі́ленькі, ‑ага, м., мі́ленькая, ‑ай, ж. Любы, каханы чалавек.

3. Ласкавы або фамільярны зварот. [Вольга Віктараўна:] — Міленькі, Андрэй Пятровіч, навучыце ж мяне, як жа размеркаваць работу так, каб можна было добра весці яе? Колас. [Блазан:] — Што б то вы хацелі, людцы мае міленькія? Барашка.

•••

Як міленькі — без пярэчанняў, адгаворак; абавязкова. — Шчасце тваё, што ты з партызанаў, — сказаў .. [Яшу] дырэктар, — ды я цябе паважаю. А то пайшоў бы ты ў мяне дровы калоць як міленькі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Прымацаваць клеем або чым‑н. клейкім. Прыклеіць плакат. Прыклеіць аб’яву. □ Бараду прыклеіў, Зноў парык надзеў. Бядуля. // перан. Замацаваць за кім‑н. (прозвішча, мянушку). Аксану ўсе Міленькай звалі, а мяне Насацікам. Чаму Міленькая — зразумела, а Насаціка мне прыклеілі з прычыны непамернага майго носа. Пянкрат. З Веньямінам Мудрык лічыцца, бо яму мянушкі не прыклеіў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́шенька

1. (к душа́) ду́шачка, -кі ж.;

2. (при обращении) ласк. галу́бка, -кі ж., я́сачка, -кі ж., лю́бачка, -кі ж., мі́ленькая, -кай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)