мілагу́чны, -ая, -ае.

Прыемны на слых, які прыемна гучыць.

Мілагучная мелодыя вальса.

|| наз. мілагу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілагу́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мілагу́чны мілагу́чная мілагу́чнае мілагу́чныя
Р. мілагу́чнага мілагу́чнай
мілагу́чнае
мілагу́чнага мілагу́чных
Д. мілагу́чнаму мілагу́чнай мілагу́чнаму мілагу́чным
В. мілагу́чны (неадуш.)
мілагу́чнага (адуш.)
мілагу́чную мілагу́чнае мілагу́чныя (неадуш.)
мілагу́чных (адуш.)
Т. мілагу́чным мілагу́чнай
мілагу́чнаю
мілагу́чным мілагу́чнымі
М. мілагу́чным мілагу́чнай мілагу́чным мілагу́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мілагу́чны благозву́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мілагу́чны, ‑ая, ‑ае.

Прыемны на слых; які прыемна гучыць. □ Гукі раяля, зліваючыся ў мілагучную мелодыю, ледзь чутна даляталі да вушэй вартавога. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілагу́чны ’прыемны на слых’ (ТСБМ). Наватвор У. Дубоўкі (Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, 6). Магчыма, паводле польск. miłodźwięk ’гармонія’ — калькай з н.-грэч. εὐφονία ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

благозву́чный мілагу́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сладкогла́сный мілагу́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сладкоголо́сый мілагу́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сладкозву́чный мілагу́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мелады́чны, -ая, -ае.

1. гл. мелодыя.

2. Прыемны для слыху, мілагучны.

М. голас.

|| наз. мелады́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)