Мі́кра — у шматлікіх назвах з навукі і тэхнікі: мікраскоп, мікраметр, мікракосм, мікрафон і інш., запазычаных у савецкі перыяд у асноўным з зах.-еўр. моў праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) са ст.-грэч. μικρός ’малы’. Пасрэдніцай магла быць і польск. мова.

Мі́кра ’дробнарыбіца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З новагрэч. μικρός ’малы, дробны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мікра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) вельмі малы, дробны, напр.: мікраінфаркт, мікрараён, мікрафільм, мікрачасцінка, мікрааўтамабіль, мікравыбух, мікрапрацэс, мікрарухавік, мікрасістэма;

2) адна мільённая частка той адзінкі, што называецца ў другой частцы слова, напр.: мікраампер, мікраволып, мікрарэнтген.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) вельмі малы, дробны, напрыклад: мікраарганізм, мікрараён; б) звязаны з вывучэннем або вымярэннем вельмі малых прадметаў, велічынь, напрыклад: мікрааналіз, мікраскоп, мікрабіялогія; в) мільённая доля адзінкі меры, названай у другой частцы складанага слова, напрыклад: мікраампер, мікравольт.

[Ад грэч. mikrós — маленькі, малы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)