Мізгі́р ’павук’ (Растарг.), укр. мизгир, рус. мизгирь і мазгарь ’тс’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mègsti (1‑я ас. mezgù), лат. mezgt (1‑я ас. megžu) ’вязаць, завязваць’, mazgs, літ. mãzgas ’вузел’, ст.-в.-ням. mâsca, ст.-ісл. mo̦skvi ’пятля’ (Траўтман, 172; Мюленбах-Эндзелін, 2, 591; Фасмер, 2, 619; Дзмітрыеў, RÉS, 39, 1961, 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́нтул ’ядавіты павук, Lycosa Tarantula’ (ТСБМ), таранту́л ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. тара́нтул, польск. tarantula. Праз рускую або польскую мову (гл. форму з націскам на канцы слова) з заходнееўрапейскіх або непасрэдна з с.-лац. tarantula ’тарантул’ < італ. tarantola ’тс’; апошняе — ад назвы горада Taranto < лац. Tarentum, дзе быў пашыраны гэты від павука (ЕСУМ, 5, 519; Фасмер, 4, 22; Голуб-Ліер, 477). Ластоўскі падае ў якасці народнага адпаведніка мізгі́р ’ядавіты земляны павук’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)