міжнаро́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
міжнаро́дны |
міжнаро́дная |
міжнаро́днае |
міжнаро́дныя |
| Р. |
міжнаро́днага |
міжнаро́днай міжнаро́днае |
міжнаро́днага |
міжнаро́дных |
| Д. |
міжнаро́днаму |
міжнаро́днай |
міжнаро́днаму |
міжнаро́дным |
| В. |
міжнаро́дны (неадуш.) міжнаро́днага (адуш.) |
міжнаро́дную |
міжнаро́днае |
міжнаро́дныя (неадуш.) міжнаро́дных (адуш.) |
| Т. |
міжнаро́дным |
міжнаро́днай міжнаро́днаю |
міжнаро́дным |
міжнаро́днымі |
| М. |
міжнаро́дным |
міжнаро́днай |
міжнаро́дным |
міжнаро́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
палітало́гія, -і, ж.
Навука, якая вывучае палітычную сістэму і палітычнае жыццё, праблемы ўнутранай палітыкі і міжнародных зносін.
|| прым. паліталагі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэві́за, ‑ы, ж.
Вэксаль, чэк, акрэдытыў і пад., выпісаныя ў замежнай валюце для міжнародных разлікаў.
[Фр. devise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрнацыяна́л, -а, м.
1. Назва буйных міжнародных аб’яднанняў, галоўным чынам палітычных арганізацый рабочага класа.
Першы І.
2. Міжнародны гімн рабочага класа і камуністычных партый свету.
З залы даносіліся гукі Інтэрнацыянала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суверэнітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.
Незалежнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў у яе ўнутраных справах і міжнародных адносінах.
[Ням. Souveränität.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медыя́цыя, ‑і, ж.
Спец. Міжнароднае пасрэдніцтва, мірны спосаб вырашэння міжнародных спрэчак пры дапамозе савета і садзейнічання дзяржавы, якая не ўдзельнічае ў спрэчцы.
[Лац. mediatio — пасрэдніцтва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ртар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. У міжнародных марскіх, паветраных, сухапутных перавозках: дагавор на арэнду транспартнага сродку на вызначаны рэйс або тэрмін.
2. Самалёт або судна, арандаванае згодна з такім дагаворам.
|| прым. ча́ртарны, -ая, -ае.
Ч. рэйс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
незале́жны, -ая, -ае.
1. Які не залежыць ад каго-, чаго-н.; самастойны, свабодны.
Н. эксперт.
Н. чалавек.
2. Які выражае самастойнасць у чым-н.
Незалежныя думкі.
Трымаць сябе незалежна (прысл.).
3. Самастойны ў міжнародных адносінах; суверэнны.
Незалежная дзяржава.
|| наз. незале́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
імперыялі́зм, -у, м.
Унутраны эканамічны лад найбольш развітых дзяржаў і адпаведныя яму формы міжнародных эканамічных і палітычных адносін як вышэйшая стадыя капіталізму, што характарызуецца панаваннем буйных манаполій ва ўсіх сферах жыцця, барацьбой паміж краінамі за крыніцы сыравіны, рынкі збыту, тэрыторыі.
|| прым. імперыялісты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эскала́цыя, ‑і, ж.
Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн. «ЛіМ». // Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.
[Ад англ. escalation — паступовае ўзмацненне, павелічэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)