фі́глі-мі́глі
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
фі́глі-мі́глі |
| Р. |
фі́гляў-мі́гляў |
| Д. |
фі́глям-мі́глям |
| В. |
фі́глі-мі́глі |
| Т. |
фі́глямі-мі́глямі |
| М. |
фі́глях-мі́глях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
фі́глі-мі́глі, фігляў-мігляў (разм.).
Жарты, хітрыкі, незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н.
Ведаю я вашы ф., не пройдзе!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фі́глі-мі́глі ед. нет, разг. фи́гли-ми́гли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фі́глі-мі́глі, фігляў-мігляў; адз. няма.
Разм. Жарты, хітрыкі, махінацыі, якія пускаюцца ў ход для дасягнення чаго‑н. У Пшыбыльскага Іцка за парабка з год працуе, фіглі-міглі яму рабіць пасабляе. Шынклер.
[Ад польск. figle-migle — жарты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фи́гли-ми́гли разг. фі́глі-мі́глі, род. фі́гляў-мі́гляў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фі́глі, ‑яў; адз. няма.
Разм. Тое, што і фіглі-міглі. Ён [Вараціла] ці на лекцыі, ці на вуліцы, ці ў інтэрнаце вырабляў розныя фіглі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)