Мігдалы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Мігдалы́
Р. Мігдало́ў
Д. Мігдала́м
В. Мігдалы́
Т. Мігдала́мі
М. Мігдала́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мігда́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мігда́л мігда́лы
Р. мігда́лу мігда́лаў
Д. мігда́лу мігда́лам
В. мігда́л мігда́лы
Т. мігда́лам мігда́ламі
М. мігда́ле мігда́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Мігда́л, мікда́ль, мікда́ліна, мігда́лік, мігда́лы ’міндаль (дрэва і плады)’, ’нябесная манна’, ’прысмакі, ласункі’ (Нас., Дун.-Марц.; гродз., Сцяшк. Сл.; слуц., Жыв. сл.; паўд.-усх., КЭС), ст.-бел. микгдалъ, мигдалъ ’міндаль’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. migdał ’тс’, якое з лац. amygdalum < ст.-грэч. ἀμύγδαλος, ἀμυγδάλη, άμυγδάλιον, — апошнія з семіцкіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 148; Кюнэ, Poln., 77; Фасмер, 2, 623; ЕСУМ, 3, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)