мярцвя́чына, -ы, ж.

1. зб. Трупы жывёл.

2. перан. Разумовы, духоўны застой, заняпад, інертнасць (разм.).

У п’есе няма дзеяння — жахлівая м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мярцвя́чына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мярцвя́чына
Р. мярцвя́чыны
Д. мярцвя́чыне
В. мярцвя́чыну
Т. мярцвя́чынай
мярцвя́чынаю
М. мярцвя́чыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мярцвя́чына ж., прям., перен., разг. мертвечи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мярцвя́чына, ‑ы, ж.

1. Трупы жывёл. [Алесь:] — Наш Міхась казаў, што ракі мярцвячыну ядуць. Ваданосаў.

2. перан. Разм. Разумовы, духоўны застой; заняпад, інертнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́дліна

мярцвячына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. па́дліна
Р. па́дліны
Д. па́дліне
В. па́дліну
Т. па́длінай
па́длінаю
М. па́дліне

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мертвечи́на разг.

1. мярцвя́чына, -ны ж.; (падаль) па́дла, -лы ж.;

2. перен. мярцвя́чына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́дла ’труп жывёліны, мярцвячына; аб кім-, чым-н. вельмі дрэнным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Грыг., Мядзв., Гарэц.), па́дліна ’тс’ (ТС), па́дло ’аб тым, хто благі’ (Сл. ПЗБ). З польск. padło ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146), таксама як і па́дліна < польск. padlina (Кюнэ, Poln., 83). Да падаць (Брукнер, 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́дла, ‑ы, ж.

1. Труп жывёліны; мярцвячына. Калі звер галодны дарвецца да падлы — да яго падыходзяць бліжэй: не чуе, заняўшыся. Пташнікаў. Гэтыя агідныя звяры [гіены] кормяцца больш усялякай падлаю і рэдка нападаюць на людзей. Маўр.

2. Разм. зневаж. Аб кім‑, чым‑н. вельмі дрэнным. [Антон:] — Яшчэ гэтага толькі нам не хапала, каб псаваць сваё здароўе праз кожную падлу. Машара. Ды перабраў тут дзядзька меру: На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся, Што свет яму перавярнуўся. Колас. // Лаянка, грубы зварот. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ. — Уставай, падла ты, тры гадзіны! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)