мя́кнуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мя́кнуся мя́кнемся
2-я ас. мя́кнешся мя́кнецеся
3-я ас. мя́кнецца мя́кнуцца
Прошлы час
м. мя́кнуўся мя́кнуліся
ж. мя́кнулася
н. мя́кнулася
Загадны лад
2-я ас. мя́кніся мя́кніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час мя́кнуўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Мякнуцца ’шмякнуцца, шлёпнуцца’ (мсцісл., З нар. сл.; Растарг.; Ян.), мякнуць ’кінуць з сілай аб што-небудзь, паваліць што-небудзь’ (Растарг.), ’моцна ўдарыць’ (Мікуц.). Да шмякнуць, шмякнуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяк!1 ’тупы ўдар’, ’падзенне, шмяк аб зямлю’ (Нас.), ’глухі моцны ўдар тупым прадметам’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да шмяк! (гл.). Сюды ж мякаць ’валіць’, мяк- пуць ’паваліць’ (Юрч.), ’біць чым-небудзь тупым па мяккім’ (Нас.), мякнуцца ’ўпасці, ударыцца, шлёпнуцца ў гразь’ (Юрч., Нас.; усх.-гом., КЭС), а таксама мекшаны (гл.).

Мяк2 ’мянтуз, Lota lota’ (гродз., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meknė ’язь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)