мяккава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мяккава́ты мяккава́тая мяккава́тае мяккава́тыя
Р. мяккава́тага мяккава́тай
мяккава́тае
мяккава́тага мяккава́тых
Д. мяккава́таму мяккава́тай мяккава́таму мяккава́тым
В. мяккава́ты (неадуш.)
мяккава́тага (адуш.)
мяккава́тую мяккава́тае мяккава́тыя (неадуш.)
мяккава́тых (адуш.)
Т. мяккава́тым мяккава́тай
мяккава́таю
мяккава́тым мяккава́тымі
М. мяккава́тым мяккава́тай мяккава́тым мяккава́тых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мяккава́ты, ‑ая, ‑ае.

Не вельмі цвёрды; пругкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяккун ’малюск’ (Флора). Тэрмін, перакладзены з лац. molluscusмяккаваты’ < mollis ’мяккі’. Аналагічная калька — чэш. mekkyš ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыты́м, злучнік далучальны (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі і, ды, а).

Да таго ж, акрамя таго. Так у Малінаўцы з’явіўся новы гаспадар, і прытым не абы-які. Чарнышэвіч. [Валодзя:] — Ведаць .. [Кастуся] я ведаю, але думаю, што вопыту ў яго мала. [Максім:] — У Андрэя вопыту не больш, прытым і характарам ён мяккаваты. Машара. Гэта быў стрыманы і дакладны, прытым нешматслоўны субяседнік. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчарблены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчарбіць.

2. у знач. прым. Са шчарбінамі на лязе (пра нож, сякеру і пад.). Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку. М. Стральцоў. // З пашкоджанай паверхняй чаго‑н., з выламаным краем. За мостам відаць былі сляды вайны: руіны нейкай царквы, вышчарбленая сцяна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмато́к, ‑тка, м.

1. Абрэзак, абрывак (скуры, тканіны і пад.). Да прыходу Тараса.. [Зося і Маша] нешта кроілі, і на канапе былі раскіданы зялёныя і чырвоныя, адмыслова выкраеныя шматкі. Шамякін. Ляжаў.. [Заранік] у невялікім пакойчыку на ложку, распрануты і накрыты коўдрай, пашытай з рознакаляровых шматкоў. Хадкевіч. // толькі мн. (шматкі́, ‑оў). Лахманы; кавалкі, кускі чаго‑н. Замест кажуха з плеч у Зіны звісалі нейкія рваныя шматкі — так яго пасеклі кулямі і асколкамі. Карпюк. Косцік накінуўся з кулакамі на брата, парваў малюнак на шматкі і пачаў таптаць яго нагамі. С. Александровіч.

2. Жмут чаго‑н. Ля лазовага карча ваўкі, напэўна, схапілі соннага зайчыка, бо на снягу былі відаць кропелькі крыві і валяліся шматкі поўсці. Федасеенка.

3. Асобны невялікі кавалак, камяк чаго‑н. Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку. М. Стральцоў. Ля берага ад невялікіх хваль пагойдваліся шматкі наздраватай рудой пены. Гамолка. Па баках узрываюцца міны, уздымаючы клубы пылу і раскідаючы шматкі зямлі. Колас. // Пра невялікую, нязначную частку чаго‑н. Там-сям віднеў травы шматок Сярод пяскоў рудых. Астрэйка. На шэрым полі там-сям шматкі ярка-зялёнай азіміны, у лагчынах — ніцыя, без лістка вербы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)