мя́каць, -і, ж.

1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.

2. Мяса без касцей.

Аддзяляць м. ад касцей.

3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў.

М. яблыка.

|| прым. мя́катны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́каць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. мя́каць
Р. мя́каці
Д. мя́каці
В. мя́каць
Т. мя́каццю
М. мя́каці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мя́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мя́каю мя́каем
2-я ас. мя́каеш мя́каеце
3-я ас. мя́кае мя́каюць
Прошлы час
м. мя́каў мя́калі
ж. мя́кала
н. мя́кала
Загадны лад
2-я ас. мя́кай мя́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мя́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мя́каць ж., в разн. знач. мя́коть;

аддзялі́ць м. ад касце́й — отдели́ть мя́коть от косте́й;

м. слі́вы — мя́коть сли́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́каць, ‑і, ж.

1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.

2. Мяса без касцей. Аддзяліць мякаць ад касцей.

3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў. Мякаць яблыка.

4. Разм. Што‑н. мяккае, рыхлае. Схапіў Юткевіч хлеб абедзвюма рукамі, упіўся ў пахучую мякаць зубамі і, не разжоўваючы, кавалак за кавалкам прагна глытаў хлеб, раскідаючы крошкі па стале. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́каць1 ’мяккая частка пладоў ягад, клубняў, цела жывёлы або чалавека’, ’мяса без касцей’, ’што-небудзь рыхлае, мяккае’ (ТСБМ), ’ралля, якая без перапынку ўзорваецца некалькі год запар’ (паўн.-усх., КЭС), мя́кецьмякаць’ (Ян.). Да мя́ккі (гл.). Суфікс ‑tь (рус. мякоть, укр. мʼякіть) утварыўся, відаць, з ‑ostь і ‑ota.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́кіш, -у, м.

1. Мяккая частка печанага хлеба.

2. Мяккая частка чаго-н.; мякаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́рхаўка, -і, ДМ -хаўцы, мн. -і, -хавак, ж.

Шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл.

Забялеліся ўзлескі ад порхавак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́пра, ‑ы, ж.

Мякаць какосавага арэха, з якой здабываюць какосавы алей.

[Малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́кіш, ‑у, м.

1. Мяккая частка печанага хлеба.

2. Мяккая частка чаго‑н.; мякаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)