мядо́вы гл. мёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мядо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мядо́вы мядо́вая мядо́вае мядо́выя
Р. мядо́вага мядо́вай
мядо́вае
мядо́вага мядо́вых
Д. мядо́ваму мядо́вай мядо́ваму мядо́вым
В. мядо́вы (неадуш.)
мядо́вага (адуш.)
мядо́вую мядо́вае мядо́выя (неадуш.)
мядо́вых (адуш.)
Т. мядо́вым мядо́вай
мядо́ваю
мядо́вым мядо́вымі
М. мядо́вым мядо́вай мядо́вым мядо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мядо́вы

1. медо́вый, медвя́ный;

м. пах — медо́вый (медвя́ный) за́пах;

2. (приготовленный на меду) медо́вый;

м. пе́рнік — медо́вый пря́ник;

3. перен. (слащавый) медо́вый, са́харный;

м. ме́сяц — медо́вый ме́сяц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мядо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мёду. [Людвік] выбраў чыстую мясцінку на прызбе, паставіў на ёй мядовую рамку і выйшаў на вуліцу. Кулакоўскі. // Прыгатаваны з мёду, на мёдзе. Мядовы пернік. Мядовы квас.

2. Які пахне мёдам. Верасы напаўняюць паветра мядовым пахам. В. Вольскі. // Падобны колерам на мёд, жоўта-залацісты. [Сонца] кідаецца на абшар, аблівае яго мядовым колерам. Бядуля.

3. перан. Саладжавы, прытарна-пяшчотны, ліслівы (пра голас). — Сястрычка, ідзі пагуляй, любая. Мне трэба нешта сказаць урачу, — мядовым голасам праспявала Тамара Аляксандраўна. Шамякін.

•••

Мядовы месяц гл. месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мёд, -у, М мёдзе, м.

1. Салодкае густое рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак.

Ліпавы м.

2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва.

|| прым. мядо́вы, -ая, -ае.

Мядовы месяц — першы месяц сямейнага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духмя́на-мядо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. духмя́на-мядо́вы духмя́на-мядо́вая духмя́на-мядо́вае духмя́на-мядо́выя
Р. духмя́на-мядо́вага духмя́на-мядо́вай
духмя́на-мядо́вае
духмя́на-мядо́вага духмя́на-мядо́вых
Д. духмя́на-мядо́ваму духмя́на-мядо́вай духмя́на-мядо́ваму духмя́на-мядо́вым
В. духмя́на-мядо́вы (неадуш.)
духмя́на-мядо́вага (адуш.)
духмя́на-мядо́вую духмя́на-мядо́вае духмя́на-мядо́выя (неадуш.)
духмя́на-мядо́вых (адуш.)
Т. духмя́на-мядо́вым духмя́на-мядо́вай
духмя́на-мядо́ваю
духмя́на-мядо́вым духмя́на-мядо́вымі
М. духмя́на-мядо́вым духмя́на-мядо́вай духмя́на-мядо́вым духмя́на-мядо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

медо́вый мядо́вы;

медо́вый ме́сяц мядо́вы ме́сяц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі прыправамі.

Мядовы п.

|| прым. пе́рнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медвя́ный мядо́вы;

медвя́ная роса бот. падзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мядо́вік, ‑а, м.

Мядовы пернік. Асаблівым попытам карысталіся пернікі-мядовікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)