*Мядзве́дзіны, кобр. мыдвэдыны, малар. мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр. медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц. мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус. медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск. miedźuiedziny, ст.-чэш. medvezie (nedvezie) ja- nod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэднія вякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус. куманика < комонь ’конь’, укр. веприна < вепр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мядзве́дзіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мядзве́дзіна
Р. мядзве́дзіны
Д. мядзве́дзіне
В. мядзве́дзіну
Т. мядзве́дзінай
мядзве́дзінаю
М. мядзве́дзіне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)