мэ́тлахі, -аў (разм.).

1. Абрыўкі, шматкі чаго-н.

Разарваць на м.

2. Незайздросныя пажыткі, манаткі.

Сабраў свае м. і паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́тлахі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. мэ́тлахі
Р. мэ́тлахаў
Д. мэ́тлахам
В. мэ́тлахі
Т. мэ́тлахамі
М. мэ́тлахах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мэ́тлахі ед. нет, прост. кло́чья;

разарва́ць на м. — изорва́ть в кло́чья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мэ́тлахі, ‑аў; адз. няма.

Разм.

1. Шматкі. Толькі цяпер.. [Слава] заўважыў у руках сястрычкі падраную на мэтлахі сукенку лялькі. Шыловіч.

2. Пагард. Пажыткі, манаткі. Прадаў стары Шымкевіч усе мэтлахі, сабраў сям’ю і рушыў на ўсход. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэтлахі, мэтлух, мэтлухі ’астатак, шматкі, драбніца, кавалачкі’, ’пажыткі; манаткі’ (ТСБМ, Юрч., Сцяшк., Касп., Др.-Падб.; слонім., Нар. лекс.). Да мотлах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлу́зземэтлахі, карэнне’ (Ян.). У выніку кантамінацыі мэтлах і мату́ззе (< мотуз).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маёмасць, багацце, скарб, набытак, пажыткі, рэчы, інвентар; дабро, дабытак, нажытак, барахло, манаткі, бэбахі, мэтлахі (разм.); маетнасць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)