мы́слік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ручны інструмент для прабівання дзірак у метале, скуры і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́слік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мы́слік мы́слікі
Р. мы́сліка мы́слікаў
Д. мы́сліку мы́слікам
В. мы́слік мы́слікі
Т. мы́слікам мы́слікамі
М. мы́сліку мы́сліках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мы́слік м., тех. пробо́йник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́слік, ‑а, м.

Ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірачак у метале, камені, скуры і г. д.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́слік ’ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірачак у метале, камені, скуры і г. д. (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Касп.; КЭС, лаг.; беш., Сл. Эп.-Шып.). З польск. myślik ’тс’, якое з ням. Meissel ’далато’ (Варш. сл., 2, 1088).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пробо́йник прабо́йнік, -ка м.; мы́слік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)