мыля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мыля́юся мыля́емся
2-я ас. мыля́ешся мыля́ецеся
3-я ас. мыля́ецца мыля́юцца
Прошлы час
м. мыля́ўся мыля́ліся
ж. мыля́лася
н. мыля́лася
Загадны лад
2-я ас. мыля́йся мыля́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мыля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мыля́цца несов., прост. ошиба́ться, сбива́ться со счёта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Абл. Рабіць памылкі, памыляцца. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́ліцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мы́люся мы́лімся
2-я ас. мы́лішся мы́ліцеся
3-я ас. мы́ліцца мы́ляцца
Прошлы час
м. мы́ліўся мы́ліліся
ж. мы́лілася
н. мы́лілася
Загадны лад
2-я ас. мы́лься мы́льцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мы́лячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Памы́лка ’няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д.; няправільнае напісанне слова’. Суфіксальны (суф. ‑к‑) дэрыват ад памыляцца < мыляцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).

Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)