мучны́, -а́я, -о́е.

1. гл. мука́.

2. Прыгатаваны з мукі.

Мучныя аладкі.

Любіць мучное (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мучны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мучны́ мучна́я мучно́е мучны́я
Р. мучно́га мучно́й
мучно́е
мучно́га мучны́х
Д. мучно́му мучно́й мучно́му мучны́м
В. мучны́ (неадуш.)
мучно́га (адуш.)
мучну́ю мучно́е мучны́я (неадуш.)
мучны́х (адуш.)
Т. мучны́м мучно́й
мучно́ю
мучны́м мучны́мі
М. мучны́м мучно́й мучны́м мучны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мучны́ в разн. знач. мучно́й;

м. мяшо́к — мучно́й мешо́к;

а́я стра́ва — мучно́е блю́до

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мучны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мукі, прызначаны для мукі. Вось ужо апошняя прама, крама мучная, а далей пойдуць хаты земляробаў. Пестрак.

2. Прыгатаваны з мукі. Мучны клей. // у знач. наз. мучно́е, ‑ога, н. Ежа з мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мука́, -і́, ДМ муцэ́, ж.

1. Прадукт размолу збожжа.

Жытняя м.

Кукурузная м.

Кармі мукою, дык пойдзе рукою (прыказка). Перамелецца — м. будзе (прыказка).

2. Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія-н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы.

Рыбная м.

|| прым. мучны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мучно́й мучны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаба́з м., уст. лаба́з;

мучны́ л. — мучно́й лаба́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаба́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Памяшканне для гандлю зернем, мукой, а таксама для захоўвання зерня, мукі; склад розных тавараў.

Мучны л.

|| прым. лаба́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блін, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Мучны выраб з рэдкага цеста, спечаны на патэльні.

Бліны з макам.

Б. не клін: бруха не расколе (прыказка).

|| прым. блі́нны, -ая, -ае і бліно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ала́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні, звычайна з адной лыжкі цеста.

Пышныя аладкі.

|| памянш. ала́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ала́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)