мутнава́ты, -ая, -ае.

Крыху мутны, не зусім празрысты.

Мутнаватае люстра.

Мутнаватая вада.

|| наз. мутнава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мутнава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мутнава́ты мутнава́тая мутнава́тае мутнава́тыя
Р. мутнава́тага мутнава́тай
мутнава́тае
мутнава́тага мутнава́тых
Д. мутнава́таму мутнава́тай мутнава́таму мутнава́тым
В. мутнава́ты (неадуш.)
мутнава́тага (адуш.)
мутнава́тую мутнава́тае мутнава́тыя (неадуш.)
мутнава́тых (адуш.)
Т. мутнава́тым мутнава́тай
мутнава́таю
мутнава́тым мутнава́тымі
М. мутнава́тым мутнава́тай мутнава́тым мутнава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мутнава́ты мутнова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мутнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху мутны, не зусім празрысты. Камандзір.. дастаў з тумбачкі пляшку, наліў паўшклянкі мутнаватага спірту. Шамякін. Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)