Му́ма1 ’маўклівы чалавек, нелюдзень’ (Растарг.; міёр., З нар. сл.), польск. сувалк. muma ’панурая дзяўчына’. Літуанізм. Параўн. літ. mūmė̃, maũmas ’маўчун’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 8, 344–345).

Му́ма2 ’ўяўная змрочная істота, якою палохалі дзяцей’ (Растарг.), польск. mumacz ’нячысцік, які жыве ў студні’, сувалк. muma ’нячысцік, якім палохаюць дзяцей (што ён залезе ім у валасы)’. Балтызм. Параўн. літ. mùmas, maũmas, maumà, maũmė ’мэма, страшыдла, жупел’. Гэтак жа Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344–345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мра, момра ’маўклівы, негаваркі, пануры чалавек’ (ТС, Сцяц.; беласт., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), навагр. мумрава́ты ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, балтызм. Да му́ма1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Момра, му́мра (груб.) ’маўклівы чалавек’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), момрыць (груб.) ’невыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Старое анаматапеічнае ўтварэнне. Параўн. славен. momljáti (Бязлай, 2, 194). Да мумра, мума (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наґо́ґа ’капрызны чалавек’, наг̌о́г̌ытыся ’капрызіць’ (драг., Нар. сл.), параўн.: міргай сабе, кулацкая нагога (Барадулін), сюды ж, магчыма, укр. нагого́шитися ’надзьмуцца, натапырыцца’. Экспрэсіўнае аддзеяслоўнае ўтварэнне з характэрнай рэдуплікацыяй каранёвага элемента, параўн. нафуфы́рыцца, надудоніцца і пад., у аснове якога ляжаць, як правіла, гукаперайманні ці іранічныя ўтварэнні накшталт т. зв. дзіцячых слоў тыпу бу́ба, му́ма, вова і інш., параўн. польск. gogo ’франт, моднік, пуставаты і лянівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)