мультыпліка́цыя, -і, ж.

Кіназдымка паслядоўных фаз руху малюнкаў або лялек, у выніку якой пры дэманстрацыі на экране ў гледача ствараецца ілюзія іх руху.

|| прым. мультыплікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мультыпліка́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мультыпліка́цыя
Р. мультыпліка́цыі
Д. мультыпліка́цыі
В. мультыпліка́цыю
Т. мультыпліка́цыяй
мультыпліка́цыяю
М. мультыпліка́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мультыпліка́цыя ж. мультиплика́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мультыпліка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Кіназдымка асобных рысункаў або фігур, якія паказваюць паслядоўна размешчаныя моманты руху, ад чаго на экране атрымліваецца ілюзія руху нерухомых прадметаў. // Рысункі, фігуры, якія з’яўляюцца аб’ектам такой здымкі.

[Ад лац. multiplicatio — памнажэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мультиплика́ция мультыпліка́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мульты...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на шматлікасць прадметаў або шматразовасць якіх‑н. дзеянняў, функцый (звычайна аднародных), напрыклад: мультывібратар, мультыміліянер, мультыплікацыя.

[Ад лац. multum — многа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)